Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Як ты дорага мне, мая родная мова!

У рамках тыдня роднай мовы " Як ты дорага мне, мая родная мова!" і да Дня народнага адзінства 16 верасня вучні 8-11 класаў напісалі рэспубліканскі дыктант.

19.09. Тыдзень беларускай мовы і літаратуры пачаўся з акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, у якой прынялі ўдзел усе жадаючыя вучні школы і настаўнікі. Пры ўваходзе ў школу ўдзельнікі акцыі на плакаце запісвалі словы на беларускай мове і атрымлівалі эмблему “Гавары са мной па-беларуску”. Падчас дадзенай акцыі ўсе на працягу дня размаўлялі на беларускай мове, што садзейнічала папаўненню слоўнікавага запасу вучняў, развіццю маўлення.

 

У рамках марафона “Мова родная – мова модная” дзеці прэзентавалі тэматычныя газеты, уласныя творчыя работы, з азартам разгадвалі рэбусы, загадкі. Найбольш кемлівымі  вызначыліся вучні 5, 6, 7 класаў.

 

 

 

Рухомыя перапынкі “Беларускія народныя гульні” ладзіліся з вучнямі пачатковых класаў. Добрымі гульцамі аказаліся вучні 2 класа пад кіраўніцтвам Галушкінай Э.І.

20.09. З гісторыяй узнікнення роднай вёскі, са знакамітамі землякамі малай радзімы вучні пазнаёміліся падчас экскурсіі ў музеі СПК "Калгас "Радзіма". Вельмі зацікавіў дзяцей інтэр'ер вясковай хаты, а таксама выстава карцін знакамітага мастака, земляка Дзімітрыядзі Паўла Іванавіча.

 

 

21.09. У конкурсе творчых работ "За што я люблю родную зямлю" перамогу атрымалі вучні 6 класа Фралова Ксенія, 8 класа Калакустава Варвара, Кавалёў валерый, 9 класа Гаўрылава Ганна, Гаранінава Ганна, Дабрынец Надзея, 10 класа Елісеева Анастасія, Папова Дзіяна. Дзеці прадставілі сачыненні, эсэ, уласныя вершы. Па выніках конкурсу складзены зборнік творчых работ навучэнцаў.

   

22.09 На працягу тыдня ўсім жадаючым прадстаўлена магчымасць паўдзельнічаць у вясёлых перапынках, што ладзіліся ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры. Вучні спаборнічалі ў разгадванні загадак, якія змяшчаліся ў паветраных шарыках. Хто хутчэй здабыў загадку і разгадаў яе, надзьмуўшы шарык, пакуль ён не лопне, той і аказваўся пераможцам. Спрытам і кемлівасцю вызначыліся вучні 3 класа Варапаеў Павел, 9 класа Савельеў Ягор.

У конкурсе малюнкаў “Любімы твор па беларускай літаратуры” найбольшую актыўнасць праявілі вучні 5-6 класаў.

 

У конкурсе “Паэзіі радок чароўны” (конкурс выразнага чытання твораў пісьменнікаў-юбіляраў) прынялі ўдзел вучні 6 класа Шут Цімафей, Фралова Ксенія, якія прачыталі ўрывак з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”- “Дарэктар”; 9 класа Старавойтава Яўгенія – верш Янкі Купалы “Спадчына”; 10 класа Аўрамёнак Мікіта – урывак з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”.

  

Разделы сайта