Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Общественное объединение " Белая Русь"

Злучаныя адной мэтай

       

17 лістапада спаўняецца чатырнацаць гадоў з дня заснавання беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Пярвічная арганізацыя РГА “Белая Русь” Вішоўскай СШ налічвае 24 чалавекі. Члены “пярвічкі” актыўна ўдзельнічаюць ва ўрачыстасцях, прысвечаных Дзяржаўным святам,  памятным датам, у рэалізацыі праектаў і акцый, накіраваных на арганізацыю патрыятычнага выхавання, падтрымання павагі да сваёй радзімы і гісторыі, і іншых мерапрыемствах і конкурсах.

Добрай традыцыяй “пярвічкі” стала калектыўнае навядзенне парадку на найбольш знакавых для жыхароў аграгарадка Вішоў аб’ектах: Петрапаўлаўскай царкве, Алеі Славы, летнім амфітэатры, якія разам з музеем гісторыі СВК “Калгас “Радзіма”, этнаграфічным комплексам і садам Міру з’яўляюцца цэнтрам патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення на яркіх жыццёвых прыкладах сваіх аднавяскоўцаў.

Адным з такіх прыкладаў стала дзейнасць старшыні СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандра Лапацентава, які ўсё жыццё прысвяціў працы ў сельскай гаспадарцы і служэнню людзям сяла. Нельга пераацаніць яго ўнёсак у развіццё і росквіт сельгаскааператыва, аграгарадка Вішоў, дапамогу школе, дзіцячаму садзіку, сельскай амбулаторыі, цэнтру культуры і вольнага часу…

 З нагоды таго, што 17 верасня Беларусь адзначала самае маладое Дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства, члены пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь” наведалі сельскую бібліятэку-філіял, дзе праходзілі тэматычныя мерапрыемствы, была аформлена і кніжная выстава “Адзіная дзяржава, калі адзіны народ”.  А ў пачатку лістапада настаўнік гісторыі Уладзімір Чужаўка правёў для членаў “пярвічкі” экскурсію па краязнаўчым музеі, прысвечаную Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі, закрануў актуальныя і ў наш час пытанні дзяржаўнасці і аб’яднання,  салідарнасці і роўнасці.

 – Спадзяюся, што і надалей РГА “Белая Русь” застанецца адной з самых запатрабаваных грамадскіх арганізацый, будзе пашырацца і сваімі добрымі справамі садзейнічаць умацаванню нашай дзяржавы, –  распавяла старшыня пярвічнай арганізацыі установы адукацыі Кацярына Зайцава.  –  Членам гэтага грамадскага аб’яднання, прадстаўлены шырокія магчымасці праявіць сябе, даказаць сваёй працай і справамі любоў да Бацькаўшчыны, да нашай роднай Беларусі.

Марына Кузьмянкова, член пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вішоўскай СШ

Разделы сайта